i=658
Для ўступлення ў Саюз беларускіх пісьменнікаў Вольскі атрымаў рэкамендацыі ад Уладзіміра Арлова, Алеся Пашкевіча і Барыса Пятровіча. Пра гэта Еўрарадыё распавёў сп. Пятровіч.

Ён таксама адзначыў, што ў Радзе СБП былі размовы пра тое, чаму Вольскі раней не стаў сябрам творчай арганізацыі. А ў тым, што Лявон Вольскі сапраўдны паэт, Барыс Пятровіч не сумняецца:

Пятровіч: "Ён паэт без прыстаўкі “песеннік”. Я чытаў ягоныя кнігі ў 90-я гады. Апроч таго, ён празаік: яго апавяданні чыталіся з цікавасцю. Як мне падалося, яны напісаныя чалавекам неардынарным".

Па словах Пятровіча, неўзабаве ў друку павінна з'явіцца кніга прозы Лявона Вольскага.

Акрамя вядомага рокера ў Саюз беларускіх пісьменнікаў 21 кастрычніка прынялі яшчэ 8 чалавек.

Комментарии: (0)   Рейтинг: